ДАІ папярэджае кіроўцаў пра неспрыяльныя ўмовы надвор'я

Источник материала:  
10.01.2011 10:38 — Разное
У найбліжэйшыя тры гадзіны ў Мінску захаваецца моцны туман.

Бачнасць дарогі 100–500 метраў. Такое папярэджанне распаўсюдзіла ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама раніцай 10 студзеня.

Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы пераканаўча просіць кіроўцаў быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, выконваць хуткасны рэжым, бяспечную дыстанцыю і правілы праезду пешаходных пераходаў. Для абазначэння свайго аўтамабіля неабходна ўключыць блізкае святло або супрацьтуманныя фары.

ДАІ просіць пешаходаў пераходзіць праезную частку толькі ва ўстаноўленых для гэтага месцах, пераканаўшыся ў тым, што ўсе транспартныя сродкі спыніліся і ўступаюць дарогу, і выкарыстоўваць у цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці святлоадбівальныя элементы на верхнім адзенні.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←Генерал крымскай міліцыі склаў «Алкагольны гласарый»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика