Унікальны выпадак: жанчына нарадзіла двайнят ад двух розных мужчын

Источник материала:  
10.01.2011 10:40 — Разное

Днямі польскі тэлеканал TVN 24 расказаў пра дзіўны выпадак. У жыхаркі Польшчы нарадзіліся двайняты — хлопчык і дзяўчынка. Першапачаткова жанчына была замужам, аднак падала на развод, каб уступіць у шлюб з каханкам, які, па яе меркаванні, быў бацькам дзяцей.

Аднак непасрэдна перад разводам жанчына вырашыла правесці генетычную экспертызу, вынікі якой уразілі не толькі яе, але і дактароў.

У двайнят аказалася двое бацькаў адначасова. Вядома, што ў сусветнай гісторыі медыцыны такія выпадкі згадваюцца толькі шэсць разоў. Гэта — сёмы. Такім чынам, бацькам хлопчыка аказаўся былы муж, а бацькам дзяўчынкі — каханак.

Як заяўляюць эксперты, толькі 0,1% жанчын мае так званую парную авуляцыю, калі падчас аднаго цыкла спеюць дзве яйкаклеткі, але адбываецца гэта ў розны час. Прымаючы пад увагу, што сперматазоіды здольныя выжываць у целе жанчыны да 72 гадзін, то цалкам верагодна другое зачацце ад іншага партнёра. Але верагоднасць зачацця двайнят ад розных бацькаў — адзін выпадак на мільён.

Падзяліцца навіной: 
medicine.newsru.com

←ДАІ папярэджае кіроўцаў пра неспрыяльныя ўмовы надвор'я

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика