Ярмошына з адрывам перамагае ў змаганні за інтэрнэт-прэмію «Сэксіст года-2010»

Источник материала:  
06.01.2011 12:05 — Разное
Колькасць аддадзеных за старшыню ЦВК Беларусі галасоў набліжаецца да 80%.

Па стане на 6 студзеня за Ярмошыну прагаласавала 78%.

Лідзія Ярмошына.

Ініцыятыўная група «За фемінізм» заснавала інтэрнэт-прэмію «Сэксіст года-2010». Конкурс мае 3 намінацыі:

I.Сэксіст года (асабісты залік). Намінуюцца аўтары сэксісцкіх выказванняў.

II.Сэксісцкая рэклама года (камандны залік). Намінуюцца відэа-і аўдыё-ролікі, а таксама рэклама ў друкаваных СМІ і вонкавая рэклама.

III.Спецыяльны прыз для жанчын, якія робяць антыжаночыя заявы (выказванні).

Сярод намінантак на спецыяльны прыз апынулася старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына.

Нагодай для гэтага стала яе выказванне пра гвалтоўны разгон акцыі 19 снежня, у часе якога пацярпелі і жанчыны. На прэс-канферэнцыі Ярмошына заявіла пра збітых жанчын наступнае:

«Вы ведаеце, гэтым жанчынам рабіць няма чаго. Сядзелі б дома, боршч гатавалі, а не па плошчах шасталі. Гэта ганьба для жанчыны – удзельнічаць у падобных мерапрыемствах. Я яшчэ разумею, калі яна дзяўчына дурная, маладая. Ды маладых людзей шмат. А калі жанчына ва ўзросце ідзе, значыць, прабачце, у яе нешта з інтэлектам не ў парадку».

Выснова ініцыятараў прэміі: Старшыня ЦВК Беларусі транслюе сэксісцкія стэрэатыпы пра тое, што «месца жанчын на кухні» і што ў палітыцы ім не месца. Гэта гучыць асабліва цынічна, улічваючы акалічнасці: жанчын, якія ўдзельнічалі ў дэманстрацыі ў Мінску, жорстка збіваў АМАП (зрэшты, як і мужчын).

Па стане на 6 студзеня Лідзія Ярмошына ўпэўнена перамагае сваіх канкурэнтак, набліжаючыся за магічных 79%.

Інтэрнэт-прэмія «Сэксіст года-2010»

З 7 снежня 2010 г. па 3 студзеня 2011 г. прымаліся прапановы па кандыдатурах ад усіх ахвочых. Адкрытае інтэрнэт-галасаванне ладзіцца з 4 па 12 студзеня. Вынікі конкурсу будуць агучаныя 13 студзеня.

Падзяліцца навіной: 

←«Бачылі б Вы твар следчага, калі я сказала, што я ў БРСМ»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика