Заява Сената ЕГУ наконт падзей 19 снежня ў Мінску

Источник материала:  
20.12.2010 19:14 — Разное
Сенат Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта (Вільня) рашуча асуджае факты неадэкватнага і неапраўдана жорсткага прымянення сілы

праваахоўнымі органамі супраць кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, актывістаў грамадскіх арганізацый, журналістаў і іншых мірных дэманстрантаў у Мінску 19 — 20 сьнежня 2010 года.

Асаблівую заклапочанасць выклікае выкарыстанне жахлівых па свайму цынізму правакацый для дыскрэдытацыі мірных намераў удзельнікаў маніфэстацыі.

Сябры Сената лічаць, што грамадзяне маюць поўнае права выказваць сваё стаўленне да правядзення выбарчай кампаніі ў форме сходаў і шэсцяў. Члены Сената патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх неправамерна затрыманых грамадзян, студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ уключна.

Падзяліцца навіной: 
ehu.lt

←Што можна перадаваць на Акрэсціна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика