Як прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускімі дэманстрантамі ў Лондане
У дзень выбараў прайшла невялікая акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Лёндане. Да амбасады Беларусі, дзе ў той дзень працаваў выбарчы ўчастак, выйшла каля дзясятка чалавек пад
Ідэя акцыі нарадзілася спантанна, таму і транспарантаў мы ня мелі, акрамя
Каму зь іх гэты сьцяг нясе страх, а каму — промень надзеі праз краты на вокнах. Мы ведаем, што нармальных людзей па той бок больш, чым здаецца на першы погляд.
імправізаваны пікет беларускай амбасады ў Лёндане |
Нешматлікія выбарцы выходзяць з амбасады пасьля галасаваньня. Ім баяцца няма чаго, падыходзяць да сьцягоў, фатаграфуюцца. «Які ж прыгожы сьцяг мы раней мелі». «Як даўно мы не размаўлялі
***
Гадоў пяць таму я ладзіў некалькі пікетаў перад амбасадай Беларусі ў Маскве, дзе я тады жыў. Я памятаю гэту складаную працэдуру ўзгадненьня простага пікета на пяць чалавек з расейскай прэфэктурай: асабіста прынось заяву, ды ў правільнай форме, ды прыяджджай потым забірай пісьмовы ж адказ. Памятаю, як напярэдадні адной з акцый мяне і сябра выклікаў да сябе нейкі высокі раённы чыноўнік і паўгадзіны распытваў, якая менавіта выведка плоціць нам грошы за арганізацыю акцый. У нашу ідэйнасьць чыноўнік рашуча адмаўляўся верыць.
«Калі зоркі запальваюць, значыць гэта патрэбна сусьветнай закулісе», кажа сучасны расейскі мэнталітэт :)І крый божа не выканаеш патрабаваньні і выйдзеш стаяць са сьцягам проста так: за стаяньне ў няправільным месцы ў няправільны час зь няправільным прадметам у руках штраф і, што яшчэ менш прыемна, некалькі гадзінаў у міліцэйскім пастарунку.
Якое было маё зьдзіўленьне ад таго, што, падобна,
у Лёндане папярэдняе ўзгадненьне патрабуецца толькі длямей з сабою дакумэнты, не перашкаджай дарожнаму руху і паводзь сябе прыстойна. Разгул дэмакратыі, не йначай. Калі ў нас так будзе?
***
Навечар таго ж дня ў Лёндане адбылася прымеркаваная да выбараў прэзэнтацыя фільма Staging a Revolution, прысьвечанага «Свабоднаму тэатру» і паказанага па BBC. Прэзэнтацыю ладзіла праваабарончая арганізацыя Index on Censorship. Адным вокам мы глядзелі фільм, другім — прагортвалі стужку навінаў з Плошчы на тэлефоне…
***
P.S., Index on Censorship арганізуе дэманстрацыю супраць масавых затрыманьняў у Менску. Заўтра, аўторак, 18:00, перад Амбасадай РБ
Index on Censorship protest against mass arrests in Belarus - tomorrow
Belarus Free Theatre cast members arrested, severely beaten, missing
Friends detained by KGB
Worries over potential arrest warrant for co-founder of Belarus Free Theatre
Index on Censorship is organising a protest outside the Belarusian embassy in London to protest against the mass arrest of civil society activists in Belarus on 19 December.
On Tuesday 21 December at 6pm, outside the embassy, people will gather to send a clear message to the Belarusian government that its infringement of free expression is unacceptable.
Allegations have been made of torture. People are still missing and unaccounted for. Trials have already begun for hundreds of Belarusians arrested during the protests. Several opposition leaders have been attacked. The Editor of independent news website Charter97, Natalia Radzina, was badly beaten and is now in jail. And members of the Belarus Free Theatre have been arrested.
Please join us at the embassy: 6 Kensington Ct, London W8 5DL
For more details call Index on Censorship on 0207 324 2522 or email: mike@indexoncensorship.org
Алесь Чайчыц