Амерыканскі гісторык: Хрыстафор Калумб мае беларускія карані
Мануэль Роза (Manuel Rosa) ў сваёй новай кнізе даводзіць, што выкрыў таямніцу паходжання першаадкрывальніка Амерыкі. Ён абвяргае ранейшыя тэорыю, што Хрыстафор паходзіць з італьянскай Генуі.
У сваёй працы «Калумб. Ніколі не казаная гісторыя» («Colon. La Historia Nunca Contada»>) амерыканскі гісторык партугальскага паходжання, прааналізаваўшы сярэдневечныя дакументы і кронікі, даводзіць, што ягоны бацька — прыгодніцкі кароль Уладзіслаў III, а дзед — кароль Польшчы і Вялікага княства літоўскага Ягайла.
Нагадаем, бацькам Ягайлы быў Альгерд, маці — княўна Ўльяна Цвярская. У 1385 годзе ў замку Крэва (цяперашні Ашмянскі раён) ён заключыў вунію паміж Польшчай і ВКЛ.
Паводле Мануэля Розы, сын Ягайлы, польскі кароль Уладзіслаў III не загінуў у бітве з туркамі ў 1444 г.,але збег і пасяліўся на партугальскай Мадэйры.
Там ён ажаніўся з заможнай партугалкай і стаў бацькам Калумба.Гэтая тэорыя дапамагае зразумець, чаму Калумб ажаніўся на заможнай партугальскай арыстакратцы, і іх шлюб быў зацверджаны партугальскім каралём, перакананы Мануэль Роза. Да таго ж, герб Калумба падобны на герб Уладзіслава.
Ды і сам вандроўнік выглядаў усходнееўрапейцам: са светлай скурай і блакітнымі вачыма.Сам ён хаваў сваё паходжанне, каб не выкрыць свайго бацьку.
Каб давесці сваю тэорыю, даследчык хоча параўнаць ДНК Ягайлы (запыт ужо сікраваны ў Кракаў) і сыноў Калумба, пахаваных у Севільі.Вынікі даследавання ўжо падтрымалі іншыя гісторыкі. «Гэтая кніга назаўжды зменіць наш погляд на сваю гісторыю», падаюць СМІ словы партугальскага гісторыка Жазэ Карлуша Каласанша.
Андрэй Елісееў, Еўрарадыё