Увесці талер, зменшыць падаткі, паставіць мяжу з Расіяй
Рыгор Кастусёў і Партыя БНФ ідуць на прэзідэнцкія выбары, каб абараніць карэнныя інтарэсы беларускага народу. Партыя БНФ — старэйшая палітычная сіла Беларусі, якая заўсёды кіравалася нацыянальнымі інтарэсамі.
Нацыянальныя інтарэсы вышэй за ўсё — вось наш прынцып.
На пасадзе прэзідэнта кандыдат ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў зробіць усё для рэалізацыі гэтага прынцыпу, згодна з палажэннямі дадзенай праграмы.
Свабода і адказнасць
Вяртанне да прынцыпу законнасці і раздзялення ўладаў — першачарговая задача. Беларусь павінна стаць прававой дзяржавай.
Партыя БНФ выступае за пераход ад аўтарытарнай сістэмы прэзідэнцкага кіравання да парламенцкай рэспублікі. Канстытуцыйны сход павінны вырашыць пытанні пабудовы
па пазапартыйным прынцыпе на тэрмін да правядзення свабодных выбараў Парламенту.
Скарачэнне дзяржапарату будзе наступнай задачай. Карупцыя, што апанавала кіруючы рэжым, — гэта ракавая пухліна, якая паразітуе на беларускай нацыі. Скіданне ярма бюракратыі і карупцыі будзе адбывацца адначасова са скасаваннем органаў палітычнага пераследу і спецслужбаў, што абслугоўваюць інтарэсы існай уладнай групоўкі.
Сістэма мясцовай улады будзе рэфармаваная ў адпаведнасці з прынцыпамі Еўрапейскай Хартыі мясцовага самакіравання.Свабода прэсы будзе абароненая дзяржавай. Незалежныя СМІ будуць сапраўднай «чацвёртай уладай», якая дапаможа знішчыць усе праявы карупцыі. Будзе скасаваная дзяржаўная манаполія на тэлебачанне і радыё.
Перагляд недэмакратычна прынятага заканадаўства будзе здзейснены неадкладна. Камісія па прававой рэформе вызначыць прыярытэтныя кірункі рэфармавання. Мы бачым першачарговымі задачамі стварэнне заканадаўчых гарантыяў для справядлівасці незалежнай судовай сістэмы і свабоды слова.
Гвалт над Законам з боку аўтарытарнага рэжыму не павінны застацца без пакарання. Мы не можам дазволіць забыцца на палітычна матываваныя знікненні, збіццё дэпутатаў Парламенту і шматлікія факты рэпрэсій. Усе факты парушэння законнасці мусяць быць расследаваныя аб’ектыўна. Дзеля гэтага будзе створаная камісія па люстрацыі з шырокімі паўнамоцтвамі і ясным механізмам перадачы вынікаў следства ў органы пракуратуры і суд.
Рыгор Кастусёў створыць нацыянальную сістэму абароны правоў чалавека і справядлівасці, якая цяпер адсутнічае ў Беларусі. Яна будзе ўключаць у сябе незалежны і справядлівы суд, упаўнаважанага па правах чалавека. Будзе ўведзены мараторый на смяротнае пакаранне. Старыя спецслужбы будуць скасаваныя, КДБ будзе распушчаны, а ягоная дзейнасць, таксама як і дзейнасць ягоных папярэднікаў, расследаваная Камісіяй па люстрацыі. Новыя спецслужбы будуць створаныя з прафесіяналаў, не заплямленых палітычнымі рэпрэсіямі, карупцыяй і злачынствамі.
Эканамічны рост
Рыгор Кастусёў зробіць усё, каб у выніку справядлівай зямельнай рэформы была гарантаваная прыватная ўласнасць на зямлю, што створыць гаспадарчы падмурак новай дэмакратычнай Беларусі.
Будуць створаныя вольныя ўмовы для развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, спрыяльныя ўмовы для крэдытавання бізнэсу праз развіццё мікрафінансавання, стварэнне канкурэнцыі на рынку банкаўскіх паслуг, у тым ліку праз прыцягванне замежнага банкаўскага капіталу. Галоўнае для бізнэсу — стабільнасць правілаў гульні: частыя і беспадстаўныя змены заканадаўства будуць спыненыя.
Мытныя пошліны на ўсе віды тавараў, якія не вырабляюцца на тэрыторыі Беларусі, павінныя быць скасаваныя.Эканамічная інтэграцыя з Еўрасаюзам азначае доступ нашай прадукцыі на еўрапейскія рынкі. Але пры гэтым для нашай краіны для захавання канкурэнтаздольнасці ў глабальным асяроддзі жыццёва неабходная мадэрнізацыя эканомікі. Рэжым аднаасобнай улады як састарэлая форма кіравання ёсць вынікам захавання састарэлых формаў вытворчасці. Прыярытэтам у інвестыцыйнай палітыцы будзе прыцягненне еўрапейскіх сродкаў дзеля стварэння сучаснай прамысловасці і новых працоўных месцаў.
Па ініцыятыве новага прэзідэнта будзе створаны празрысты і некарумпаваны парадак заахвочвання замежных інвестыцыяў.
Увядзенне моцнай нацыянальнай валюты — талера — арыентыр дляНа бліжэйшы перыяд мэтай будзе правядзенне пісьменнай і разважлівай
Канкурэнтаздольная эканоміка немагчымая без сучаснай сістэмы адукацыі і навукі. Мы скасуем усе абмежаванні на міжнародныя кантакты беларускіх навучальных установаў, будзем заахвочваць стажыроўкі, абмены, сумесныя праекты для прыцягвання ў краіну сучасных ведаў і тэхналогіяў. Прымусовае размеркаванне студэнтаў будзе заменена на права выбару першага месца працы. Беларусь павінная далучыцца да Балонскага працэсу і ўвесці еўрапейскія адукацыйныя стандарты, мусіць быць забяспечанае прызнанне айчынных дыпломаў у Еўропе. Павінныя быць створаныя ўмовы для вяртання ў Беларусь Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які цяпер вымушаны працаваць
Незалежнасць і еўраатлатычны выбар
Нацыянальныя інтарэсы, а не зацікаўленасці асобных груповак, павінны быць асновай знешняй палітыкі дзяржавы. Беларусь ёсць неад’емнай часткай еўрапейскай цывілізацыі. Таму еўрапейскі шлях нашай краіны — гэта не пытанне геапалітычнага хістання паміж Масквой і Бруселем, а свядомы і асэнсаваны ўдзел у еўрапейскіх структурах у якасці паўнапраўнага суб’екта.
Перагляд усіх міжнародных дамоваў, якія не адпавядаюць нацыянальным інтарэсам, стане гарантыяй незалежнасці нашай дзяржавы.
Выхад з Мытнага саюзу, Саюзнай дзяржавы і падобных утварэнняў парве ланцугі, што прывязваюць Беларусь да Крамля.Незалежнасць краіны ня будзе трывалай, калі яна не забяспечваецца культурнымі чыннікамі. Новаабраны прэзідэнт вярне спрадвечную нацыянальную сімволіку — Пагоню і
Энергетычная незалежнасць ёсць неабходнай умовай палітычнай незалежнасці. Мы выступаем за развіццё як альтэрнатыўнай энергетыкі і энергазберагальных тэхналогій, так і даказаўшых сваю эфектыўнасць еўрапейскіх падыходаў да развіцця атамнай энергетыкі. Энергетычнае супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі мусіць стаць альтэрнатывай расійскаму імперыялізму.
Цяперашняя дэмаграфічная сітуацыя пагражае незалежнасці і самому існаванню беларускай нацыі. Кожная сям’я пры ўзяцці шлюбу павінна атрымліваць грант у памеры сярэдняга гадавога заробку, якім зможа скарыстацца пры нараджэнні другога дзіцяці. Вырашэнне дэмаграфічнай праблемы немагчымае без умацавання сям’і. Дзеля гэтых мэтаў будзе заснаваны Фонд будучых пакаленняў, у які будуць пераведзеныя сродкі з усіх прэзідэнцкіх фондаў і грошы, атрыманыя праз скасаванне органаў палітычнага пераследу.
Дзеля ратавання беларускай нацыі ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы будзе рассакрэчаная поўная інфармацыя аб уплыве яе наступстваў на здароўе нацыі; санітарныя нарматывы, датычныя радыяцыйнага забруджвання, будуць прыведзеныя да стандартаў Еўрасаюза; будзе палегчаная працэдура імпарту лекаў, неабходных для лячэння анкалагічных захворванняў; уведзеныя льготы, якія б стымулявалі дабрачынную дзейнасць па арганізацыі лячэння за мяжой і ўвоз лекаў і медтэхнікі; забяспечаная магчымасць рэгулярных бясплатных абследаванняў для выяўлення ракавых захворванняў сярод дзяцей і падлеткаў; павялічанае фінансаванне адпаведных медычных установаў з перанакіраваннем на гэтыя мэты сродкаў, што сёння выдаткоўваюцца на фінансаванне ідэалагічнай вертыкалі.
Будзе пастаўленая заслона нелегальнай іміграцыі. Мяжа з Расіяй будзе ўсталяваная і надзейна ўмацаваная, каб забяспечваць бесперашкодныя стасункі паміж добрасумленнымі грамадзянамі, але абараняць Беларусь ад крыміналу.
Новы прэзідэнт прыкладзе ўсе намаганні для няўхільнага далучэння Беларусі да Шэнгенскай прасторы. Пры гэтым грамадзяне Расіі змогуць атрымліваць беларускія нацыянальныя візы бясплатна.Арганізацыя Паўночнаатлантычнай Дамовы павінна стаць гарантам незалежнасці нашай краіны, што патрабуе далучэння Беларусі да палітычных, а ў перспектыве — і да вайсковых элементаў еўраатлантычнай сістэмы бяспекі. Перагляд
Далучэнне Рэспублікі Беларусь да Еўрапейскага Саюзу мусіць быць арыентырам беларускай знешняй палітыкі. Але гэтае далучэнне магчыма толькі на ўмовах, якія будуць выгодныя беларускаму народу і адпавядаюць інтарэсам беларускай дзяржавы. Мы не згодныя пазбавіцца культурнай адметнасці дзеля кароткачасовых гаспадарчых перавагаў.
Шаноўныя сябры і аднадумцы!
Для ўсіх нас Беларусь ёсць адзінай і непаўторнай Бацькаўшчынай. Нашая агульная будучыня непарыўна звязаная з лёсам беларускай нацыі. Разам мы здольныя дамагчыся годнага, свабоднага і незалежнага жыцця на беларускай зямлі. Новы прэзідэнт Беларусі ад Партыі БНФ скарыстае ўсе прэзідэнцкія паўнамоцтвы для дасягнення гэтай мэты.
Калі Вы падтрымліваеце гэтую праграму — галасуйце за Рыгора Кастусёва і ахвяруйце сродкі для агітацыі на рахунак 3014000000379 у ААТ «АСБ Беларусбанк» код 795.Сяргей Пульша, БелаПАН