Сікорскі пра Wikileaks: Гэта абмежаванне свабоды слова

Источник материала:  
30.11.2010 12:46 — Разное
— Супрацоўнікі Wikileaks пра таямніцы Паўночнай Карэі і Ірана даведацца не змаглі, а калі б і даведаліся, б’юся аб заклад, што не апублікавалі б,

 — так міністр замежных справаў Польшчы пракаментаваў апублікаванне на сайце Wikileaks дэпешаў амерыканскіх дыпламатаў.

— Не называйце гэта ўцечкай, гэтая ўцечка большая за цунамі. Сапраўды, справа беспрэцэдэнтная, — сказаў Сікорскі пра дадзеныя, апублікаваныя Wikileaks. Міністр падкрэсліў, што прачытаць паведамленні было магчыма, бо пасля атакі 11 верасня былі знятыя некаторыя абмежаванні на доступ да іх, з тым каб «патрэбныя людзі» маглі здабыць «адпаведную інфармацыю пра бяспеку».

Сікорскі даў вострую ацэнку публікацыі Wikileaks і кіраўніку партала Джуліяну Асанджу:

— На маю думку, гэта прывядзе да таго, што ўсе будуць больш асцярожныя. Цяпер публічна нельга сказаць нічога цікавага ці, не дай божа, якога моцнага слоўца, бо гэта потым паўтораць у скажоным выглядзе; і чаго тады дзівіцца, што запанавала правільнасць, паўтаральнасць і нуда. Здаецца, тое самае чакае дыпламатыю. Не ведаю, ці прынясе гэта карысць.

Такім чынам, «Містэр Wikileaks» Джуліян Асандж, дэкларуючы спрыянне свабодзе выказванняў, насамрэч яе абмяжоўвае,

 — сказаў Сікорскі.

— Гэта Оруэл у квадраце. Праз некаторы час ужо цяжка будзе весці любыя размовы з саюзнікамі. І ўлічыце, што я цяпер не пра аўтарытарныя краіны.

Супрацоўнікі Wikileaks пра таямніцы Паўночнай Карэі і Ірана даведацца не змаглі, а калі б і даведаліся, б’юся аб заклад, што не апублікавалі б, таму што мы ведаем, што з імі сталася б.

Гэта ўдар па свабодным свеце і свеце адкрытага грамадства, дзе свабода слова лічыцца найвышэйшай каштоўнасцю. Гэта ўдар па свабодзе слова,

 — зазначыў Сікорскі.

Міністр замежных справаў Польшчы таксама прызнаў, што ўцечка можа стаць для ЗША непрыемнасцю.

«Не сакрэт, што такія падзеі не павялічаць прэстыжу Злучаных Штатаў, а радаваць нас гэта не можа, бо Злучаныя Штаты не толькі наш найважнейшы саюзнік, але і апора вольнага свету»,

 — сказаў ён.

«Тое, што хаваецца ў сакрэце, — не заўсёды праўда, — адзначыў міністр. — Гэтыя дэпешы адлюстроўваюць чалавечыя меркаванні і чалавечыя памылкі. Матэрыялы вымагаюць інтэрпрэтацыі. Гэта як салата: з яе можна выцягнуць смачныя кавалкі, але паасобку яны не дадуць разумення амерыканскай палітыкі», — дадаў ён.

Падзяліцца навіной: 
КаМ паводле wiadomosci.gazeta.pl

←Увесці талер, зменшыць падаткі, паставіць мяжу з Расіяй

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика