«Саўбелія» зрабіла Лукашэнку маладзейшым
30.11.2010 10:17
—
Разное
Друкаваны орган Адміністрацыі кіраўніка краіны зрабіў Лукашэнку шатэнам.
Падмаляванае фота было размешчанае ў нумары за 27 лістапада, першая паласа якога цалкам прысвячалася праграме кандыдата ў прэзідэнты РБ Аляксандра Лукашэнкі.
Адрэтушаванае фота ў "СБ".
Фота са "Звязды".
Сівізна кіраўніка Беларусі нечым не спадабалася рэдактарам «Беларусі Сегодня» і яны вырашылі ператварыць яе ў маладыя каштанавыя пасмы. Лысіна засталася некранутай.
Цікава, што колер валасоў Лукашэнкі не засмуціў рэдактараў іншага дзяржаўнага выдання — газеты «Звязда». У той самы дзень на першай паласе «Звязды» таксама была надрукаваная праграма кандыдата Лукашэнкі, з тым самым фота. Аднак у «Звяздзе» кіраўнік Беларусі выглядаў больш натуральна.
Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі
Алесь Пілецкі