Маскоўскія мільянеры беларускага паходжання разбудоўваюць свае родныя вёскі

Источник материала:  
19.11.2010 09:47 — Разное
Беларускія праваслаўныя парталы расказалі пра тое, што ў вёсцы Бычыха Гарадоцкага раёна нейкая расейская бізнэсвумэн будуе храм.

Прозвішча дабрадзейкі, якая ўзгадала пра малую радзіму, не называецца, але ніякай таямніцы тут няма. Храм будуе жалезная лэдзі расійскага рынку сувязі Анастасія Асіціс.

Падчас «дзікай прыватызацыі» пачатку 1990-х яна таямнічым чынам здолела вывесці з-пад кантролю Маскоўскай гарадской тэлефоннай сеткі (МГТС), супрацоўнікам якой была доўгі час, два каштоўных актывы — сеткі «Алтай» і «Іскра». На аснове гэтых сетак быў створаны новы аператар АСВТ, яны ж былі выкарыстаныя падчас фармавання тэхналагічнай інфраструктуры кампаніі МТС у 1993–1994. Сп-ня Асіціс адразу атрымала кантроль над 24% акцый найбуйнейшай сотавай сеткі і стала першым генеральным дырэктарам МТС. Потым яны доўга дзялілі гэты пакет з Еўтушэнкавым. Увогуле, Анастасія Пятроўна — адна з плеяды нашых багатых землякоў, прэзідэнт групы кампаній АСВТ.

Цікава, што ў яе роднай вёсцы храма ніколі не было. Ён будуецца на месцы, дзе калісьці стаяў дом бабулі Анастасіі Асіціс. Вось такі капрыз.

Прычым гэта толькі адзін з праектаў будаўніцтва цэркваў, якія ў сваіх родных вёсках будуюць цяпер багатыя масквічы. Напрыклад, наш чалавек з Рублёўкі, уладальнік эліт-клуба «Ніколіна гара» Сяргей Караткевіч будуе храм у вёсцы Жалезнікі Веткаўскага раёна. Цікава, што вёска гэтая наогул была адселеная пасля Чарнобыльскай аварыі.

А потым расійскія мецэнаты (братоў Караткевічаў двое) вырашылі, што радыяцыя — гэта не страшна. Яны тут пабудавалі сабе дом, дамы для гасцей, царкву. Ці ведаюць госці з Рублёўкі, што іх прывозяць адпачываць у радыяцыйную зону, не магу сказаць.

У вёсцы Звянчатка Клімавіцкага раёна на асабістыя сродкі пабудаваў і ўладкоўвае храм былы зам. начальніка ГУУС Масквы, генерал міліцыі Васіль Чэмісаў.


Падзяліцца навіной: 
Святлана Калінкіна, skalinkina.livejournal.com

←Парковый ансамбль

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика