Мільён за Лукашэнку і мільён за апазіцыю
01.11.2010 13:45
—
Разное
Але якія гэта мільёны?
За Лукашэнку прымусам падпісвалі на прадпрыемствах і ўстановах.
А за апазіцыю падпісваліся па сваёй волі. Аднак большасць апазіцыйна настроеных грамадзян падпісваліся адначасова за некалькі апазіцыйных кандыдатаў, за ўсіх, хто быў у дасяжнасці.
Што маем у чыстым выніку?
Маем недзе каля 400 тысяч чалавек, які выказаліся за аўтарытарызм, і 400 тысяч -- за дэмакратыю.Нягуста і для першых, і для другіх. 10% палітычна актыўнага насельніцтва падзяліліся пароўну. Палітызацыі грамадства не назіраецца.
Неўзабаве распачнецца месяц палітычнай агітацыі, які дае магчымасць данесці да людзей новыя ідэі.
Падзяліцца навіной:
Андрэй Дынько
Андрэй Дынько