Вечар памяці Ларысы Геніюш у Лондане
У суботу ў Беларускім доме ў Лёндане адбылася вечарына, прысьвечаная памяці і творчасьці выбітнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Мерапрыемства было арганізавана сумесна Згуртаваньнем Беларусаў у Вялікай Брытаніі і Англа-Беларускім Таварыствам.
Сябра Рады БНР Мікола Пачкаеў прачытаў даклад, прысьвечаны біяграфіі паэткі. З дакладамі выступілі брытанскія беларусазнаўцы Джым Дынглі і Арнольд МакМілін.
Айцец Сяргей Стасевіч прэзэнтаваў фотаздымкі і дакумэнты, зьвязаныя з Ларысай Геніюш, якія захоўваюцца ў калекцыі Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане. Ларыса Геніюш вяла актыўнае ліставаньне з членамі беларускай дыяспары, многія яе лісты і надрукаваныя "самвыдатам" кнігі былі сабраныя ў Скарынаўскай бібліятэцы.
Скончылася вечарына чытаньнем вершаў Геніюш. Прадстаўніца Брытанскай бібліятэкі прачытала некалькі вершаў Ларысы Геніюш у перакладзе на ўкраінскую мову.

Арнольд МакМілін, славіст і літаратураўнаўца © Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

Заля паседжаньняў Беларускага дома ў Лёндане © Фота Алеся Чайчыца

Джым Дынглі © Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

Алена Міхалюк і а. Аляксандар Надсан © Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

Вершы Геніюш у выкананьні ўдзельнікаў вечарыны © Фота Алеся Чайчыца

Вершы Геніюш у выкананьні ўдзельнікаў вечарыны © Фота Алеся Чайчыца
Алесь Чайчыц