Зробім наступны 2011 год Годам роднай мовы. Зварот сакратарыята ТБМ
ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» занепакоена сённяшнім станам беларускай мовы ў нашай краіне. Паводле вынікаў апошняга перапісу насельніцтва Беларусі, колькасць жыхароў нашай краіны, якія назвалі сваёй роднай мовай беларускую, за апошнія 10 гадоў значна зменшылася. Зменшылася і колькасць людзей, якія штодня размаўляюць
У сувязі з вышэйзгаданым сакратарыят ТБМ прапануе кіраўніку беларускай дзяржавы абвесціць наступны 2011 год Годам роднай мовы, а ўраду Беларусі — распрацаваць і ажыццявіць канкрэтную праграму дзяржаўнай падтрымкі беларускай мовы ў розных сферах грамадскага жыцця.
29 кастрычніка
Сакратарыят ТБМ