У выхадныя пацяплее да плюс 13
У найбліжэйшыя дні на тэрыторыі Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор’е, амаль без ападкаў, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.
Толькі сёння месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях, а ў чацвер на паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Уначы і раніцай месцамі туман. Сёння ўдзень 2–8 цяпла. Уначы на чацвер стане даволі холадна, ад 0 да 6 марозу, удзень — 3–10 цяпла.
У пятніцу на тэрыторыю Беларусі завітае атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы. Таму ўначы на пятніцу паўсюдна, а ўдзень месцамі кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай туман. Уначы ад мінус 3 да плюс 3, удзень — плюс 4–11 градусаў.
У выхадныя паветра з боку паўднёвага захаду Еўропы прынясе нам цяпло. Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ўначы на суботу ў паўночных раёнах краіны. Месцамі туман. На выхадныя ўначы чакаецца ад мінус 2 да плюс 5 градусаў.
Удзень у суботу 5–11, у Брэсцкай вобласці да плюс 13, у нядзелю — 8–13 цяпла.Сіноптыкі прагназуюць, што цёплае надвор’е захаваецца і ў першыя дні лістапада.
Звязда