242 аўто на 1 000 чалавек - у Беларусі

Источник материала:  
27.10.2010 10:32 — Разное
Забяспечанасць насельніцтва Беларусі легкавымі аўтамабілямі ў разліку на 1 тыс. чалавек за апошнія пяць гадоў узрасла ў 1,4 раза,

такія звесткі паведамілі ва ўрадзе.

У мінулым годзе ў параўнанні з 1995 годам забяспечанасць беларусаў легкавымі аўтамабілямі ў разліку на 1 тыс. чалавек вырасла ў 2,8 раза, з 2005 годам - у 1,4 раза.

На пачатак 2010 года ва ўласнасці грамадзян Беларусі знаходзілася 2,3 млн. аўтамабіляў, што ў разліку на 1 тыс. чалавек складае 242 аўтамабілі. Сярод краін СНД Беларусь займае лідзіруючае месца па гэтаму паказчыку.

Больш даступныя ў параўнанні з суседнімі краінамі ў Беларусі паслугі транспарту. Напрыклад, кошт праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце агульнага карыстання ў рэспубліцы на 30-70% ніжэйшы, чым у Расіі, а таксама на 70% ніжэйшы, чым у краінах Балтыі.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←У выхадныя пацяплее да плюс 13

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика