Беларусы гатовыя да пераменаў, але без перамены ўлады?
Каб лепш зразумець адказ на гэтае пытанне, варта звярнуць увагу на гістарычныя дадзеныя, якіх, дзякуючы працы незалежных даследчых цэнтраў і перш за ўсё нашых калегаў з Незалежнага інстытуту
Працуючы ў штабе Уладзіміра Ганчарыка ў 2001 годзе, аўтар гэтых радкоў сам выкарыстоўваў звесткі апытанняў НІСЭПД, каб заахвоціць актывістаў да працы.
Светапоглядная трансфармацыя ў беларускім грамадстве пачалася ўжо даўно. Як змяніліся меркаванні беларусаў наконт палітыкі, якую пажадана праводзіць новаму прэзідэнту краіны, бачна з табліцы. Па профілі адказаў ідэальным прэзідэнтам Беларусі вымалёўваецца
Аднак дэмакрат вымалёўваўся згодна з апытаннямі і ў
А што цяпер?
Парадокс сітуацыі ў тым, што пры ўзмацненні арыентацыі грамадства на палітыку, якую звычайна прапагандуюць дэмакратычныя сілы, — гэтым і аргументуецца тэзіс пра гатоўнасць беларусаў да пераменаў — за дзевяць гадоў узраслі настроі і на захаванне курсу, які праводзіцца дзейнай уладай. Абсурд?Не зусім.
Іншымі словамі, палітыка прэзідэнта неабавязкова ўспрымаецца ўсім грамадствам як антырынкавая і антыеўрапейская, і, як паказваюць дадзеныя таго ж НІСЭПД,
у электараце самога Лукашэнкі з’явілася праслойка тых жа «еўраэнтузіястаў» — хаця безумоўна, у асноўным ён дагэтуль зарыентаваны на дзяржаўнае рэгуляванне, «жорсткую руку» і Усход.Беларускі электарат выключна прагматычна ставіцца да палітыкі дзяржавы і гатовы, кажучы словамі Дэн Сяопіна, прытуліць любую котку, якая будзе лавіць мышэй.
Згодна з тымі ж дадзенымі НІСЭПД, у 2010 годзе ў грамадскіх настроях адбыўся «аднаўляльны» посткрызісны рост сацыяльнага аптымізму (павялічылася колькасць тых, хто лічыць, што іх жыццёвы ўзровень за апошні час падвысіўся, і, адпаведна, колькасць тых, хто жадае яго далейшага паляпшэння) і ўзрасла, адпаведна, колькасць тых, хто лічыць, што справы ў краіне развіваюцца ў правільным кірунку (51% у верасні 2010; пасля выбараў 2006 так лічыла 56.6% рэспандэнтаў, у 2001 — толькі 38%, што не пашкодзіла, аднак, элегантнай перамозе).
Нарэшце, трэцяе магчымае тлумачэнне —
электарат гатовы да пераменаў, але баіцца ўзрушэнняў. Таму, запалоханы нявызначанасцю, незаангажаваны ў палітыку беларус хутчэй пагодзіцца, каб перамены ажыццявіла акурат дзейная ўлада.У любым выпадку выглядае на тое, што палітычныя прэферэнцыі для большасці беларусаў — гэта перш за ўсё пытанні эстэтыкі, чым матывацыя электаральнага выбару. Рэзкія змены электаральных паводзінаў (як гэта было ў 1994) адбываюцца толькі ў выніку экзістэнцыяльнага шоку, гвалтоўнай ломкі сістэмы, якую ўрад не ў стане кантраляваць.
Апошнія некалькі гадоў апаненты Лукашэнкі песцілі надзею, што такая ломка адбудзецца ў выніку змянення ўмоваў гандлю вуглевадароднай сыравінай з Расіяй і сусветнага крызісу — аднак улада здолела амартызаваць наступствы фінансавых стратаў, натуральна ж, цаной назапашвання доўгатэрміновых праблем. Аднак яны стануць чыннікамі хіба наступных электаральных цыклаў (калі толькі ўлада сама не пойдзе на эканамічныя рэформы, і абедзве тэндэнцыі, зафіксаваныя намі, — адначасовае ўзмацненне рэфарматарскіх настрояў і арыентацыі на захаванне палітычнага
Пакуль што
рэальнае сацыяльнае апірышча для апанентаў улады — хутчэй сярод расчараваных актуальнымі вынікаміБыць прыхільнікам рынкавай эканомікі 54,0 58.8
Быць прыхільнікам планавай эканомікі 24,1 14.1
Быць прыхільнікам падзелу ўлады 41,1 43.5
Быць прыхільнікам канцэнтрацыі ўлады ў адных руках 34,0 29.6
Быць прыхільнікам незалежнасці (2001) інтэграцыі з ЕС (2010) 37,5 39.1*
Быць прыхільнікам саюзу з Расіяй 44,7 24.1
Быць прыхільнікам працягу цяперашняга курсу 32,6 38.2
Быць прыхільнікам радыкальнай змены цяперашняга курсу 49,0 43.2
Прагаласавалі б за Лукашэнку 36.0 39.3
Віталь Сіліцкі, Агенцтва палітычнай экспертызы BISS