Вучоныя навучылiся чытаць думкi чалавека
Навацыя методыкi заключаецца ў тым, што яна выкарыстоўвае новы тып непранiкальнага мiкраэлектрода, якi не ўжыўляецца ў мозг, а размяшчаецца прама на iм.
Эксперыментальныя работы вялiся з пацыентамi, якiя страцiлi здольнасць да мовы з-за эпiлепсii. Здымаючы электрамагнiтныя сiгналы мозга знешнiмi дэтэктарамi, спецыялiсты пераводзiлi iх у лiчбавы сiгнал i затым з дапамогай спецыяльнай праграмы ператваралi ў словы, якiя вымаўляў камп"ютар.
На падставе сабранай iнфармацыi i звестак энцэфалаграфii ў рэальным часе вучоныя вызначалi, якiя менавiта словы вымаўляе чалавек у думках. Сцвярджаецца, што ў асобных тэстах тэхналогiя не памылiлася ў 90% выпадкаў.
Спецыялiсты прызнаюць, што пакуль якасць разумення не вельмi высокая, а набор слоў абмежаваны, аднак даследчыкi ўпэўненыя ў магчымасцi паляпшэння тэхналогii i практычнага ўкаранення вынаходства ўжо праз некалькi гадоў.
Паводле слоў вучоных, iх распрацоўка дазволiць людзям, якiя страцiлi ў вынiку траўмаў i хваробаў здольнасць да стасункаў, кантактаваць з навакольнымi проста з дапамогай думак.
Звязда