«Рэканструкцыя з прыстасаваннем» і новая менская спадчына

Вусьцішны паркінг зарос дрэвамі © Фота Алеся Чайчыца

вуліца Няміга © Фота Алеся Чайчыца

Менск стары і новы © Фота Алеся Чайчыца

вуліца Койданаўская ("Рэвалюцыйная") © Фота Алеся Чайчыца

вуліца Койданаўская ("Рэвалюцыйная") © Фота Алеся Чайчыца

на гэтым месцы стаяў Касьцёл сьв. Тамаша Аквінскага © Фота Алеся Чайчыца

Двор у новым-старым Менску © Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

Рэканструкцыя былога кляштара бэрнардынаў © Фота Алеся Чайчыца

Рэканструкцыя былога кляштара бэрнардынаў © Фота Алеся Чайчыца

Рэканструкцыя былога кляштара бэрнардынаў © Фота Алеся Чайчыца

Рэканструкцыя былога кляштара бэрнардынаў © Фота Алеся Чайчыца

Адбудова царквы Сьвятога духа © Фота Алеся Чайчыца

Адбудова царквы Сьвятога духа © Фота Алеся Чайчыца

Адбудова царквы Сьвятога духа. Здача аб"екта плянуецца ўжо на сакавік 2011 г. © Фота Алеся Чайчыца

Пасьля аднаўленьня царквы Сьвятога духа від гістарычнага цэнтра Менска ўзбагаціцца © Фота Алеся Чайчыца

Дагэтуль не перададзены вернікам Касьцёл сьв. Язэпа © Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

на вул. Гандлёвай © Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

"Праваслаўна-таўн" побач з Саборам Сьвятога духа ня вельмі ўпісваецца ў традыцыйную архітэктуру © Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца
Беларусы не ахоўваюць гісторыю, а жывуць у ёй. Будаўнікі сярэднявечных цэркваў не былі б супраць таго, каб цяпер умацаваць іх сучаснымі матэрыяламі. Як і радзівілаўскія дойліды, можа, не былі б супраць шклопакетаў на вокнах у Нясьвіскім замках. Бо цяплей жа...
Фаўстаўская заходнеэўрапейская душа прагне жыць у гісторыі, прагне адчуваць сваю лучнасьць зь бясконцай мінуўшчынай і бясконцай будучыняй. Але прагматычна-сялянская душа тых, хто ў Беларусі цяпер замаўляе музыку, жыве ў іншых рэаліях. Адна справа, калі старую рэч здаюць у музэй і робяць экспанатам, іншая — калі яе працягваюць выкарыстоўваць, мадэрнізуюць, калі яна працягвае жыць такім чынам.
Наведваньне Менска пасьля Масквы ды ў цудоўнае сонечнае надвор’е пакідае чалавека ў традыцыйнай турыстычнай эўфарыі ад чыстых вуліц ўсё болей "эўрапейскай" беларускай сталіцы.
Менск набывае стары горад і гістарычны цэнтар. Не такі ўжо стары і не такі ўжо гістарычны, але я быў вымушаны прызнацца, што псэўдагістарычныя новабудоўлі ў Менску горад упрыгожваюць.Будынкі, што паўсталі побач з вусьцішным паркінгам (які, дзякаваць богу, крыху падзарос дрэвамі зьнізу) будуюцца ў стылі «да чаго маглі б быць падобнымі менскія дамы, пабудаваныя ў 19 стагодзьдзі, калі б Менск ужо тады быў сталічным горадам».
Як ніхто не зважае зараз на тое, што ўвесь цэнтар Варшавы быў пасьля Другой сусьветнай вайны адбудаваны з руінаў, так праз дваццаць гадоў ніхто акрамя гісторыкаў ня будзе ўзгадваць, што гэтым дамам ня дзьвесьце гадоў, а дваццаць. Як ня будуць узгадваць і факты адноўленасьці ратушы ці Касьцёла Найсьвяцейшай панны Марыі (чыё трохсотгодзьдзе асьвячэньня толькі што былі адзначаныя), альбо нават аднаўляная ў якасьці філярмоніі Царква сьвятога духа, якая хутка ўпрыгожыць Верхні горад і вярне яму гістарычны сілюэт. Для турыстаў будзе задавальняюча, вока будзе радаваць. А для канструяваньня беларускага самаўспрыяцьця і сьвядомасьці гэта будзе падобна да эфэкта, які ў дзяцей стварае сучасная беларуская школьная адукацыя па гісторыі: «СССР быў саюзьнікам Беларусі ў Вялікай айчыннай вайне». Кансэрватары будуць супраць, але ж так нацыі і будуюцца.
Вось бы яшчэ дайшлі рукі да аднаўленьня касьцёла Сьв. Тамаша Аквінскага,якога маўкліва чакае зялёная пляцоўка за Палацам Рэспублікі, на рагу вуліц «Энгельса» (Дамініканскай) і «Інтэрнацыянальнай» (Валоцкай)…
Зялёныя дамы па вуліцы Гандлёвай зблізу не такія страшныя, як на фотаздымку. Сто гадоў таму на гэтым месцы стаялі і ўяўлялі гістарычную каштоўнасьць небагатыя драўляныя хаткі кшталту Музэя першага зьезда РСДРП (чыя галоўная каштоўнасьць цяпер як раз ня ў тым, што там адбылася сходка камуністаў, а ў тым, што гэта ці не апошні традыцыйны драўляны дом у той частцы Менска).
Лепш гістарычная праўда, чым адноўленыя муляжы. Лепш адноўленыя збольшага ў традыцыйным духу муляжы, чым пустое месца ці пагатоў шкляны
Хаця, канечне, тое, што цяпер робіцца з былым бэрнардынскім кляштарам побач з касьцёлам сьв. Язэпа - відовішча не для людзей з слабымі нэрвамі.
Да вашае ўвагі багаты фотарэпорт.
Алесь Чайчыц