У аўторак - першы снег

Источник материала:  
11.10.2010 16:35 — Разное

У найбліжэйшыя суткі, 12 кастрычніка, у цэлым па Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е.

Ноччу па Віцебскай вобласці, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег.

Вецер заходні, паўночна-заходні ад 5 да 10 метраў у секунду, парывы да 14 метраў у секунду. Днём у многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру да 15–20 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 1 градуса марозу да 6 градусаў цяпла.

Днём чакаецца 5–11 градусаў вышэй за нуль.
Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Берлусконі на

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика