У ноч на чацвер па ўсёй краіне - да мінус 5 градусаў
06.10.2010 13:26
—
Разное
У найбліжэйшыя суткі, 7 кастрычніка, у Беларусі будзе пераменная воблачнасць і без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні, ноччу слабы, днём ад 4 да 9 метраў за секунду.
Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі да нуля - мінус 5 градусаў,
месцамі тэмпература паветра складзе плюс 1-3 градусы.
У сувязі з паніжэннем тэмпературы да мінус 5 градусаў Рэспубліканскі гідраметэацэнтр перадаў па рэгіёнах краіны штармавое папярэджанне.Днём тэмпература паветра складзе 6-12 градусаў цяпла.
Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА