Незвычайная агароджа ў Нарачанскай

Источник материала:  
06.10.2010 13:25 — Разное

Незвычайная агароджа ў Нарачанскай

У агароджу сваёй аграсядзібы Аляксандр Голяк замураваў прадметы і рэчы, якія тым ці іншым чынам спадарожнічалі ў ягоным жыцці. Пра кожную з іх гаспадар можа распавесці цэлую гісторыю. Напрыклад, пра гэты матацыкл ІЖ-56 Аляксандр сказаў, што ў 1959 годзе на ім вярнуўся са службы ў арміі (з Масквы) ягоны цесць. Матацыкл быў спраўны да апошняга дня.

— Яго можна дастаць, завесці і паехаць, — кажа Голяк і падкрэслівае, што гэткім чынам вырашыў увекавечыць некалі ўсенародна любімы від транспарту. А старая замураваная «Волга» дасталася яму ад роднага дзядзькі з Эстоніі. Швейная машынка Sіnger 1900 году выпуску і стары газавы ліхтар — ад бабулі. Радыёпрыёмнік «Воронеж», 1952 года выпуску, ягоны дзед Бронька — першы пасляваенны старшыня калгаса — набыў, бо цікавіўся палітыкай. Цяпер гэта — неацэнны экспанат. Толькі не для агароджы, а для інтэр’ера рэстарана. Так, у аграсядзібе «Санта-Барбара», акрамя нечаканага дызайну агароджы, утульных спальных нумароў, вельмі цікава вырашаны інтэр’ер рэстарана, створанага ў рэканструяванай бацькоўскай хаце. Дарэчы, назву аграсядзібы прыдумаў народ, калі ўбачыў падабенства паўкруглых акенцаў сядзібы з застаўкаю ў вядомым кінасерыяле.

— Паколькі назва прыжылася, вырашыў яе не мяняць. Хай будзе і ў Нарачанскім краі свая «Санта-Барбара».

Нарэшце, некалькі слоў пра гаспадара Аляксандра Голяка. Яму 52 гады. Па спецыяльнасці тэхнолаг, працаваў майстрам на невялікім калбасным цэху ў вёсцы Нарач. Пазней узначальваў пажарную часць па ахове курортнага пасёлка Нарач. З 1992 года сур’ёзна захапіўся аграсядзібаю і рознымі выдумкамі, кшталту замураванага матацыкла. Цяпер пашырае свае аграсядзібныя плошчы, прымае турыстаў, будуе чыста экалагічны дом з пустых шкляных бутэлек і плануе стварыць яшчэ спартыўны аздараўленчы комплекс для аднавяскоўцаў.

Падзяліцца навіной: 
Анатоль Кляшчук, Звязда

←Вступила в силу новая редакция закона «О туризме»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика