Я таксама бачыў Барыса Беразоўскага
У працяг тэмы пра лёнданскую вулічную палітыку, цяпер з расейскім акцэнтам.
Знаёмцы ў Расеі часьцяком жартаўліва пытаюцца пры сустрэчы, «ну як там Раман Абрамовіч у Лёндане?» Як там Абрамовіч ня ведаю, але як іншы расейскі былы алігарх — давялося сёньня пабачыць на пікеце ў падтрымку свабоды сходаў у Расеі, што сабраў некалькі дзясяткаў расейскіх маладзёнаў і
Барыс Беразоўскі і ягоны мачо-ахоўца © фота Алеся Чайчыца
Яўгені Чычваркін © фота Алеся Чайчыца
Уладзімір Букоўскі © фота Алеся Чайчыца
Уладзімір Букоўскі і калега з UKIP © фота Алеся Чайчыца
Пастарэлы і пасівелы Платон Еленін у атачэньні камічнага выгляду ахоўцаў зь лютымі тварамі і ў чорных акулярах трымаў плякат «Я тебя породил, я тебя и уйму» — маўляў, я цябе, Уладзімеру Пуціне, спарадзіў, я цябе і ўтаймую. Пастаяўшы паўгадзіны пад бліцамі фотаапаратаў, чые фотаздымкі праз пару гадзін пястрэлі па расейскім ЖЖ, былы алігарх зьехаў у невядомым кірунку.
Спачатку падумаў, што калі б я загадзя ведаў, што перад расейскай амбасадай будзе Беразоўскі, я бы сумняваўся, ці ісьці туды. Але потым узгадаў, што ў Маскве прыстойныя людзі не пераймаюцца выходзіць на мітынгі побач зь лімонаўцамі, і супакоіўся. Дэмакратыя ж. Абы мэта адна.
Акрамя таго ў першы раз пабачыў знакамітага
Нарэшце, бліжэй да канца пікета падыйшоў дысыдэнт Уладзімір Букоўскі разам з адным зь лідараў UKIP, «Брытанскай незалежніцкай партыі», чыім актыўным прыхільнікам ёсьць сам Букоўскі.
Абыйшлося без АМАПа і нават без правакацый з боку прокрамлёўскай моладзі. Нават неяк нязвыкла.
Алесь Чайчыц