Стэтаскоп з iPhone аказаўся звышпапулярным

Источник материала:  
01.09.2010 11:35 — Разное

Першапачаткова стэтаскоп для iPhone быў створаны як забаўка, аднак зацікавіліся ім нават прафесійныя дактары. Працуе электронны стэтаскоп так: мабільны мікрафон прыкладаецца да грудной клеткі і запісвае шумы сэрца — такім чынам фонакардыяграму можна даслаць па электроннай пошце. Больш за тры мільёны карыстальнікаў спампавалі iStethoscope і карыстаюцца ім штодзённа. Вытворцы новага стэтаскопу вельмі спадзяюцца, што атрымаецца сертыфікаваць мабільныя тэлефоны ў якасці медыцынскай прылады.

Падзяліцца навіной: 
ЮУ, паводле medportal.ru
←Я таксама бачыў Барыса Беразоўскага

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика