Акцыя салідарнасці ў Мінску скончылася затрыманнямі
16.08.2010
—
Разное

У міліцыі Першамайскага раёну Менску знаходзяцца 7 актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху. Лідэр кампаніі "Эўрапейская Беларусь".
Яўген Афнагель быў затрыманы падчас акцыі. Павел Юхневіч, Віктар Ханеня, Максім Сергіец, Валерый Няпомняшчых і Андрэй Молчан пасля яе заканчэньня. Антона Койпіша затрымалі прэвентыўна.
У затрыманых бяруць адбіткі пальцаў. Антон Койпіш паведаміў міліцыянтам, што раней прайшоў гэтую працэдуру і адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў добраахвотна.
Крынiца: Народная Воля