З Гарадзенскага аблвыканкама выганялі нячыстую сілу
13.08.2010
—
Разное
Гарадзенскія чыноўнікі пайшлі на беспрэцэдэнсны крок. Звярнуліся да матушкі Гаўрыілы (Глухавай) ігуменні Гродзенскага Свята-Рождества-Богородзічнага манастыра каб тая выгнала нечыстую сілу з аблвыканкама.
Нячыстая сіла, як піша ў блогу журналіст Андрэй Почобут, на думку гарадзенскіх чыноўнікаў акапалася ў кабінеце начальніка фінансавага аддзела аблвыканкама. Справа ў тым, што нядаўна памёр начальнік гэтага ўпраўлення Міхаіл Рыгоравіч Шабан. Гэта ўжо другі выпадак, калі чыноўнік пакідае дадзеную пасаду "у сувязі з смерцю".
Таму начальства пачало нэрвавацца. На іх думку віною гэтага стаўся нячысцік, які акапаўся ў кабінеце галоўнага фінансавага начальніка вобласці. Матушка Гаўрыіла прыхільна паставілася да просьбы гарадзенскага начальства і акрапіла кабінет святой вадой.
Ці дапаможа гэта? Паглядзім.

Крынiца: Народная Воля