"Крестного Батьку - 3" НТВ пакажа ў нядзелю (відэаанонс)
Першыя дзве часткі скандальнага фільма былі паказаныя на расійскім тэлеканале НТВ 4 ліпеня і 16 ліпеня.
Фільм «Хросны бацька» спарадзіў эфект бомбы. 4 ліпеня 2010 года расейскі тэлеканал НТВ распавёў праўду пра палітычныя знікненні і забойствы апазіцыянераў у Беларусі. У праграме «Чрезвычайное происшествие» быў паказаны фільм пра загадкавую смерць віцэ-спікера Вярхоўнай Рады Беларусі Генадзя Карпенкі, выкраданні і забойствы былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, віцэ-спікера Вярхоўнай Рады Віктара Ганчара, журналіста Зміцера Завадскага, бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага. У фільме адкрыта гаворыцца пра дачыненне беларускіх улад да знішчэння палітычных апанентаў.
У Беларусі фільм можна паглядзець толькі ў інтэрнэце - улады выразаюць яго з эфіру НТВ.
Чытайце таксама: