У хакей гуляюць і сапраўдныя жанчыны
![](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1281704042397509.jpg)
Войціх Улляна (Мінск, Беларусь)
![](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1281704042460120.jpg)
Маляўка Лідзія(Беларусь, Гродна)
![](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1281704042465946.jpg)
Сенкевіч Святлана (Беларусь Гродна)
![](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1281704042473060.jpg)
Лагатып каманды "Пантэра"
Каманда была зарэгістравана 27 траўня як юрыдычная асоба
Першай амбітнай мэтай перад дзяўчатамі стаіць адкрыты чэмпіянат Латвіі, дзе выступяць таксама 4 каманды ад краіны гаспадароў і 3 каманды з Эстоніі. За «Пантеру» будут гуляць чатыры удзельніцы Алімпійскіх гульняў, якія былі ў зборных Славакіі і Расіі.
«З сёняшняга дня яны ўсе ўжо не аматары, яны прафесіяналы» — заявіў галоўны трэнер каманды «Пантера» Васіль Панкоў. Ён упэўнены, што ў хуткім часе каманда сыграецца і дзяўчаты з розным узроўнем падрыхтоўкі, стануць насамрэч годнымі канкурэнтамі, а праз 2–3 гады нават на Чэмпіянаце свету змогуць выступіць.
Падрыхтоўка ў хакеістак таксама як і ўзрост вельмі адрозныя. Брамніцы з Расіі Марыі Аналбаевай у снежні будзе ўжо 32, а нападаючай з Беларусі Карыне Шыпліцкай для параўнання ўсяго 13 гадоў.Да пачатку гэтага сезона жаночая каманда будзе іграць «на зямлі» і толькі з 30 жніўня дзяўчаты выйдуць на лёд. Каманда плануе базіравацца ў Раўбічах і праводзіць дамашнія матчы на адной з мінскіх арэн.
Аднак акрамя граць і перамагаць перад маладымі хакеісткамі пастаўлена яшчэ адна мэта — папулярызацыя гэтага віду спорту ў нашай краіне. Начальнік упраўлення спорта і турызма Мінскага аблвыканкама нават папрасіў журналістаў пісаць часцей і болей пра хакей, каб фармаваць у маладога пакалення дзяўчат азарт і жаданне стаць на лёд і ўзяць клюшку ў рукі. «Я, напрыклад, заўсёды верыла ў жаночы хакей у нашай краіне. — дзеліцца ўражаннямі хакеістка Войціх Ульяна (Беларусь, Мінск). — Я займалася з дзяцінства і спадзявалася гуляць за беларускаю каманду, аднак жаночай не існавала. Мне многа разоў абяцалі, што
Цяпер, нарэшце, атрымалася. Каманда існуе, а разам з ёй на нехрупкія жаночыя плечы лажыцца і не малая адказнасць перад заўзятарамі.
***
На дадзены момант ў Міжнароднай асацыяцыі хакея зарэгістравана 34 жаночыя хакейныя зборныя каманды. Штогод праводзіцца чэмпіянат свету сярод жанчын (акрамя алімпійскага году) і чэмпіянат свету сярод юніорак (да 18 гадоў). У 2011 годзе чэмпіянат свету сярод жанчынаў адбудзецца з 16–25 красавіка. Група, А — ЗША, Швецыя, Расія, Славакія. Група Б — Канада, Фінляндыя, Казахстан, Швецыя.
Настасся Шамрэй