Да канца жніўня ў Беларусі пройдзе 460 школьных базараў

Источник материала:  
11.08.2010 15:08 — Разное
Да канца жніўня ў Беларусі пройдзе 460 школьных базараў. Яны будуць праводзіцца ў выхадныя дні, паведаміла начальнік упраўлення арганізацыі спажывецкага рынку нехарчовых тавараў Міністэрства гандлю Ніна Пашко 11 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Акрамя таго, у арганізацыях гандлю прадугледжана правядзенне больш чым дзвюх тысяч выстаў-продаж, пашыраных продаж, у тым ліку каля 300 — з дэманстрацыяй мадэлей адзення, абутку, сумак і ранцаў.

З 21 па 31 жніўня, у перыяд найбольш актыўных продаж, у выставачным цэнтры «Белэкспа» пройдзе традыцыйная выстава-кірмаш «Прывітанне, школа — 2010», на якой будуць прадавацца ўсе тавары для школьнікаў. У ёй возьмуць удзел арганізацыі гандлю розных форм уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Пашко таксама паведаміла, што з 15 ліпеня ва ўсіх абласцях краіны і Мінску дзейнічае каля 270 пастаянных школьных базараў.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Лось Уладзімір прадказаў вынікі ўборачнай

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика