Лось Уладзімір прадказаў вынікі ўборачнай
11.08.2010 14:58
—
Разное
Вядомы беларускі лось-прадказальнік Уладзімір вызначыў сёння вынік ўборачнай. Як і кожны мінулы год, яму паставілі 2 кармушкі, на адной з якіх было напісана «<10 млн.», а на другой — «> 10 млн.»
Лось не адразу выбраў правільнае рашэнне. Восем разоў запар ён падыходзіў да кармушкі са знакам менш, аднак атрымліваў па мордзе. У выніку гэтую кармушку зусім прыбралі і Уладзімір вызначыўся правільна.
Аграрыі не могуць нарадавацца, бо на працягу 15 гадоў лось ні разу не памыляўся. Ды і сама жывёла ўжо пачала разумець, што вялікія намалоты ў інтарэсах усёй краіны. Тым больш пасля таго, што здарылася з мінулым прадказальнікам — ласём Генадзем, які не гаварыў праўды.
Таксама нагадаем, што Уладзімір беспамылкова ўгадвае вынікі не толькі ўборачнай, але і ўсіх выбараў.
Падзяліцца навіной:
newsbelarus.net
newsbelarus.net