У Беларусі ўпершыню зафіксаваны тарнада

Источник материала:  
03.08.2010 — Разное
У Беларусі ўпершыню зафіксаваны тарнадаВідавочцы зафіксавалі тарнада ў раёне вёскі Цітаўкі пад Бабруйскам. Як піша газета "Могилевские ведомости", з'ява была зафіксаваная ў адзін з ліпеньскіх дзён.

Відавочцы кажуць, што падчас тарнада, ўсё вакол рэзка пацямнела, сонца закрылася пылавой хмарай. Ад смерча ішоў ледзяны холад. Слуп тарнада ўзняў і перанёс на іншае месца некалькі валуноў вагой каля трыццаці кілаграмаў. Затым тарнада перамясціўся да лесапасадкі, зламаў некалькі дрэваў і знік.

Па звестках метэаролагаў, гэта першы зафіксаваны тарнада ў Беларусі.

Тарнада характэрныя для тэрыторый, на якія уплывае вільготны трапічны клімат. Што іх выклікае — да канца не ясна. Слуп, які нішчыць і усмоктвае ўсё, што сустракае на шляху, утвараюць паветраныя масы, якія рухаюцца з рознай хуткасцю на рознай вышыні. Каб разабрацца ў механізме ўтварэння дэтальна, трэба трапіць усярэдзіну слупа. Амерыканскія навукоўцы распрацоўваюць для гэтага спецмашыну, накшталт танка, але дастаткова хуткую, каб дагнаць тарнада. (Хуткасць яго руху — 40–65 км/г.)

Крынiца: Еўрарадыё

←Як ратавацца ад спёкі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика