У пятніцу амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі будзе +35—39°С
Заўтра ў Мінску пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +18—20°C, днём каля +30°C.
У наступныя двое сутак, 5 і 6 жніўня, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. У многіх раёнах захаваецца вельмі спякотнае надвор'е.
5 жніўня месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночны, з пераходам на ўсходні 4—9 м/с, у асобных раёнах падчас навальніц парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +15—22°С, днём +27—34°С, па ўсходняй палове +35—38°С.
6 жніўня па захадзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 6—11 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +18—24°С, днём на большай частцы +35—39°С, па захадзе +29—34°С.
5 жніўня ў Мінску пераменная воблачнасць. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўночны, днём з пераходам на ўсходні 49 м/с, ноччу падчас навальніцы парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля +20°C, днём +31—33°C.