Калякін блытае кампанію «Гавары праўду» з рухам «За свабоду»
09.07.2010 10:36
—
Разное
Падчас імпрэзы «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў выказаў удзячнасць журналістам і партыям, якія дапамагалі ў гэтай кампаніі — у прыватнасці, АГП, БНФ і партыі аб’яднаных левых «Справядлівы свет». Лідэр апошняй Сяргей Калякін узяў з гэтай нагоды слова.
— Я цалкам падтрымліваю кампанію «За свабоду!» — нечакана выгукнуў Калякін, выклікаўшы поўную разгубленасць прысутных.— Не «За Свабоду!», а «Гавары праўду!» — паправілі палітыка ягоныя паплечнікі.
Калякін схамянуўся, але працягнуў свой выступ далей. Аднак прамовіўшы яшчэ некалькі сказаў, ён зноў узгадаў кампанію «За свабоду», выклікаўшы яхідны смех прысутных.
Сяргей Калякін |
«Салідарнасць»