Жонка Аляксандра Глеба: «Магчыма, муж возьме маё прозвішча»

Источник материала:  
09.07.2010 10:57 — Разное

— Не закранае тое, што вас цяпер успрымаюць як жонку футбаліста Аляксандра Глеба, а не як Анастасію Касянкову?

— Не за гарамі той дзень, калі муж будзе асацыявацца са мной. Першы крок у гэтым напрамку я ўжо зрабіла, пакінуўшы пасля шлюбу сваё прозвішча.

Магчыма, рана ці позна муж возьме маё прозвішча. Мы з ім гэта ўжо абмяркоўвалі, і Саша сказаў, што калі зусім усё будзе дрэнна, ён пачне наноў. Вернецца ў чэмпіянат Беларусі і будзе выступаць пад прозвішчам Касянкоў.

— Вы гатовыя цяпер прамяняць Штутгарт і Барселону на Харкаў і Крывы Рог?

— Калі б я была мэнэджэрам Сашы, некалькі гадоў таму мы б не прамянялі Лондан на Барселону. Я была супраць гэтага пераходу, прадказвала карціну, якая збылася на 85%. Можна назваць гэта жаночай інтуіцыяй.

Але жонка футбаліста — дэкабрыстка па натуры і заўсёды ідзе за мужам. Лондан, Барселона, Штутгарт, цяпер ізноў Барселона — хто можа вытрымаць такі напор?

— Не ўсе трэнеры любяць жонак сваіх гульцоў. Хакейны трэнер Міхаіл Захараў у канцы мінулага году абвінаваціў сваіх гульцоў у пройгрышы Кантынентальнага Кубку. Прычыну паразы ён знайшоў у тым, што нібыта ў Францыі хакеісты не на матчы настройваліся, а хадзілі з жонкамі на шопінг…

— Нашых мужоў у краму і так не заўсёды выцягнеш. Але перакладаць віну за паразы на кволыя жаночыя плечы — не па-мужчынску неяк. Мужчына павінен умець стрымліваць свае эмоцыі…

— … і жаданні. Як Вы ставіцеся да таго, што некаторыя трэнеры не дазваляюць футбалістам займацца сэксам напярэдадні матчаў?

— Сэксам варта займацца заўсёды, гэта найлепшы від спорту. Тым больш, я бачыла перадачу, у якой было даказана, што сэкс станоўча ўплывае на ўзровень падрыхтоўкі спартоўца.

— Дык, можа, дазволіць нашым гульцам займацца сэксам паміж таймамі, каб лепей гуляць пасля перапынку?

— У распранальні нязручна, тым больш што экстрыму ў нашым жыцці хапае і без гэтага.


Салідарнасць

←Калякін блытае кампанію «Гавары праўду» з рухам «За свабоду»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика