Мілінкевіч: Прарасійскі кандыдат вызначыцца пазней

Источник материала:  
08.07.2010 13:45 — Разное

Мілінкевіч: Прарасійскі кандыдат вызначыцца пазней

Падчас сустрэчы з мінскімі актывістамі лідэр Руху «За Свабоду» ахарактарызаваў спробы вызначэння «адзінага» кандыдата сярод усіх жадаючых, без ідэйных крытэраў, − небяспечнай гульнёй у палітыку.

Інфантыльныя конкурсы «А ну-ка, парни!» не ў стане рэальна аб’яднаць ні апазіцыю, ні пратэстнае грамадства,

адзначыў Аояксандр Мілінкевіч.

Сёння галоўнае не столькі «хто», а «куды». Не хто мае замяніць Лукашэнку, а па якому шляху новы кіраўнік павядзе Беларусь.

На думку А.Мілінкевіча, расійскі кандыдат вызначыцца крыху пазней.

Ён не будзе на словах ані прарасійскі, ані празаходні і паспрабуе яднаць пратэстны электарат не на пазітыўнай беларускай ідэі, а па прынцыпу «супраць каго сябруем».

Прабеларускія сілы мусяць прадаманстраваць адказнасць, яднацца і запрапанаваць сваю мадэль беларускай дзяржавы, сваё бачанне будучыні краіны, незалежнай і еўрапейскай.

Выбараў як такіх у Беларусі няма. Лідэр Руху «За Свабоду» лічыць, што вельмі важна скарыстаць палітычную кампанію на мабілізацыю людзей, пашырэнне камунікацыі з імі.

Вялікая спакуса − байкатаваць так званыя выбары. Гэта пазіцыя маральная. Але ва ўмовах аўтарытарнай дзяржавы гэты сцэнар мусіць мець вельмі сур’ёзныя аргументы,

а не быць абгрунтаваным толькі «правільнай пазіцыяй».

− Ва ўмовах сур’ёзных эканамічных праблемаў у краіне, становіцца верагодным прыход да ўлады і новага папуліста, прарасійскага напрыклад. Важна, каб усе разумелі, што ідзе барацьба не толькі за правы чалавека, але і за незалежнасць краіны, якую мы лёгка можам страціць. «Вось чаму я 

не магу пагадзіцца з тымі, хто лічыць: „Грошы не пахнуць“ і рыхтуюцца праводзіць кампанію на расійскія грошы. Бо раней ці пазней будзе прад’яўлены рахунак з вядомым патрабаваннем», —

адзначыў Мілінкевіч.


milinkevich.org

←Занепакоены прэзідэнт, альбо Лёгкі дотык фоташопу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика