Занепакоены прэзідэнт, альбо Лёгкі дотык фоташопу
На здымку — Барак Абама на пляжы ў Луізіяне, сумны, з апушчанай галавой. Здымак, здавалася б, ідэальна паказвае, наколькі засмучае прэзідэнта сітуацыя ў Мексіканскім заліве. На першапачатковым жа здымку побач з Абамам стаяць адмірал Ален з берагавой аховы і Шарлота Рэндалф, прадстаўніца мясцовых уладаў. Прэзідэнт проста нахіліўся да суразмоўцаў.
Агенцтва Reuters, якое валодае фатаграфіямі, вядома ж, не задаволенае зменамі.
Учора на сайце The Economist з’явілася тлумачэнне:
«Часам мы рэдагуем фотаздымкі, якія з’яўляюцца на вокладцы, але ніколі — тыя, якія публікуюць усярэдзіне», — піша выданне.
«Мы выразалі Шарлоту Рэндалф не для таго каб змяніць палітычную танальнасць здымка, а таму, што прысутнасць невядомай жанчыны была б незразумелай для чытачоў.Мы рэдагуем фота з вокладкі, як правіла, з дзвюх прычынаў.
Пад тлумачэннем было шмат чытацкіх каментароў. Некаторыя адчуваюць сябе падманутымі. «Змяненне інфармацыі ў здымку роўная змене фактаў у тэксце», — кажа адзін з чытачоў. Іншыя сцвярджаюць, што рэдагаванне фатаграфій — норма.


deser.pl