Тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя сёння ў Брэсце і Мінску

Источник материала:  
11.06.2010 18:04 — Разное

У Брэсце і Мінску сёння тэмпература паветра паднялася да рэкордна высокіх адзнак для гэтага дня, паведаміла начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У Брэсце усталяваны рэкорд дня — плюс 31 градус. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны 11 чэрвеня 1999 г., тады слупок тэрмометра дасягнуў адзнакі плюс 30,9 градуса.

У сталіцы сёння паўтарыўся рэкорд тэмпературы, які трымаўся з 1937 года. Тады ў Мінску 11 чэрвеня было 30,1 градуса вышэй за нуль.

Так як гарачае надвор’е яшчэ захаваецца, у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры мяркуюць, што можна чакаць новых тэмпературных рэкордаў.


БЕЛТА

←З‑за спёкі ў студыі TUT.BY спрацавала сістэма пажаратушэння

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика