З‑за спёкі ў студыі TUT.BY спрацавала сістэма пажаратушэння
11.06.2010 16:12
—
Разное
Наведвальнікі парталу TUT.BY не змаглі даглядзець онлайн‑інтэрв’ю з футбалістам зборнай Беларусі Сяргеем Крыўцом. У студыі TUT.BY з‑за спёкі спрацавала сістэма пажаратушэння.
Еўрарадыё
І Сяргею, і вядоўцы эфіру Кірылу Клімянкову давялося тэрмінова пакінуць студыю, а гукарэжысёрам — спехам выносіць абсталяванне. З тэхнічных прычынаў вяшчанне са студыі часова прыпыненае.
Еўрарадыё