Пашыраны пералік тавараў для льготнага спажывецкага крэдытавання

Источник материала:  
07.06.2010 10:30 — Разное
Урад Беларусі зацвердзіў новы пералік тавараў, для набыцця якіх грамадзянам прадастаўляюцца льготныя крэдыты.

Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 842 ад 2 чэрвеня 2010 года, якой унесены змяненні і дапаўненні ў пастанову Савета Міністраў ад 1 жніўня 2009 года №1010.

Пералік тавараў, пры куплі якіх беларускія грамадзяне змогуць выкарыстаць ільготныя крэдыты, уключае шырокі асартымент прадукцыі айчыннай вытворчасці. У прыватнасці, гэта бытавая тэхніка:

тэлевізары, DVD‑прайгравальнікі, прыстаўкі лічбавага наземнага тэлебачання, пыласосы і мікрахвалевыя печы, маніторы, халадзільнікі і маразільнікі, электра‑ і газавыя пліты.

Па льготнаму крэдыту можна набыць таксама пральныя машыны, кухонныя машыны, посуд фарфора‑фаянсавы. У пералік уключаны абагравальныя катлы і электраводанагравальнікі беларускай вытворчасці.

Ільготнае крэдытаванне прадугледжана і пры рэалізацыі дываноў і дывановых вырабаў, а таксама мэблі і шпалераў айчыннай вытворчасці, дрэваапрацоўчых станкоў.

Акрамя таго, грамадзяне змогуць выкарыстаць ільготныя крэдыты пры куплі тэхнікі: міні‑трактароў, мапедаў і матацыклаў, мотаблокаў, прычэпаў.

З прыцягненнем ільготнага крэдыту таксама можна набыць дзвярныя і аконныя блокі, гіпсакардонныя вырабы, дошкі для падлогі, ДСП (у тым ліку ламініраваныя), жалезабетонныя і бетонныя вырабы, вырабы сантэхкерамікі, пячную і дэкаратыўную кафлю, дахавыя матэрыялы, піламатэрыялы, керамічную плітку, паганажныя вырабы, сухія будаўнічыя сумесі, шкло, сценавыя будаўнічыя матэрыялы, паліўныя брыкеты, клееную фанеру, цэмент, электрарадыятары і іншыя прадметы.

Па такой жа схеме магчыма купля касцюмаў і абутку многіх айчынных прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, адзення і галаўных убораў з натуральнага футра, паліто, паўпаліто, плашчоў, куртак.

***

Нагадаем, у адпаведнасці з указам нумар 152 «Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2009 г. нумар 371» усім жадаючым грамадзянам Беларусі ў 2009‑2010 гадах прадастаўляюцца крэдыты тэрмінам да трох гадоў з выплатай 10 працэнтаў гадавых на спажывецкія патрэбы для набыцця нехарчовых груп тавараў працяглага выкарыстання. Сума крэдыту не можа перасягаць 300 базавых велічынь, устаноўленых на дату заключэння дагавора (цяпер — Br10,5 млн.).

Атрымаць такія крэдыты можна ў Беларусбанку, Белаграпрамбанку, Белінвестбанку і БПБ‑Банку.

Для разгляду пытання аб выдачы льготнага спажывецкага крэдыту грамадзянін прадастаўляе ў банк пісьмовую заяву з пазначэннем звестак аб раней прадастаўленых ільготных спажывецкіх крэдытах пры іх наяўнасці. Да яе прыкладаецца копія дакумента, які засведчвае асобу, з прад’яўленнем арыгінала такога дакумента; дакументы, неабходныя для ацэнкі крэдытаздольнасці заяўніка; дакументы з улікам вызначанага банкам спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў па льготнаму спажывецкаму крэдыту.

Паводле даных на пачатак красавіка 2010 года, беларускія банкі выдалі Br21,5 млрд. ільготных спажывецкіх крэдытаў насельніцтву.


БЕЛТА

←3‑мільённы гей‑парад у Бразіліі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика