Каб лета радавала
Якія гэта болі і як іх можна прадухіліць?
Галаўны боль. Ён можа быць выкліканы некалькімі прычынамі, сярод якіх улетку не апошняе месца займае абязводжванне. Большасць людзей забывае выпіць неабходную колькасць вадкасці. У летнюю спякоту рэкамендуюць піць 8—10 шклянак вады жанчынам і 10—12 — мужчынам.
Апёкі як вынік задоўгага знаходжання на сонцы. Беларусы любяць загараць. Між тым, дактары даказалі: сонечныя апёкі павялічваюць рызыку раку скуры. Каб не апячыся, не выходзьце на пляж у гадзіны актыўнага сонца (з 10‑й да 15‑й), заўсёды карыстайцеся крэмам супраць загара (нават калі хочаце загарэць). Калі сонца ўсё ж узнагародзіла вас апёкам, дык найлепш яго змазаць гелем, які змяшчае алоэ (Aloe Vera), і пасля перайсці ў халаднаватае памяшканне.
Болі ў спіне і нагах. Гэта ўсё «зручны» абутак з нізкім абцасам, з плоскай асновай, які ніяк не фіксуе нагу. Што рабіць? Насіць сандалі/басаножкі з артапедычнай сцілкай.
Ліза Кавальчык