Графік работы паліклінік Беларусі змяніўся ў выніку пераносу працоўнага дня ў маі
07.05.2010 10:07
—
Разное
Так, 8 мая праца ўсіх арганізацый аховы здароўя будзе арганізавана паводле графіка работы ў суботу, а 9 мая – як у святочны дзень.
БЕЛТА
10 мая бальнічныя ўстановы аховы здароўя (тыя, што маюць ложкі) будуць працаваць па графіку працоўнага дня, амбулаторна-паліклінічныя – паводле графіка работы ў суботу. Там будзе дзяжурны доктар.
15 мая праца паліклінік будзе арганізавана паводле графіка працоўнага дня, бальнчных устаноў – паводле суботы.
Нагадаем, у Беларусі пераносіцца працоўны дзень у панядзелак 10 мая на суботу 15 мая.
БЕЛТА