Прагноз надвор’я на 24—26 красавіка
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 24 красавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, у асноўным па паўночным захадзе, а днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Вецер паўднёва‑заходні з пераходам на паўночна‑заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, днём месцамі да 15—20 м/с.
Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°С, днём плюс 6—12°С, па поўдні да плюс 15°С.У Мінску 24 красавіка воблачна з праясненнямі, ноччу без істотных ападкаў. Раніцай і днём кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Вецер паўднёва‑заходні, днём з пераходам на паўночна‑заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу
плюс 1—3°С, днём плюс 8—10°С.У наступныя двое сутак, 25—26 красавіка, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 25‑га пераважна без ападкаў, толькі ноччу па ўсходзе невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5 — плюс 2°С,
днём плюс 8—15°С, па паўднёвым захадзе да плюс 17°С.У Мінску 25 красавіка пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу
мінус 1—3°С, днём плюс 12—14°С.26‑га пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5 — плюс 2°С, па Брэсцкай вобласці да плюс 4°С; днём плюс 11—18°С, па паўднёвым захадзе да плюс 20°С.
БелаПАН