Бакіеў падарыў Лукашэнку тогу высакароднасці
Лукашэнка тады задзірыста дадаў: «І мы потым паглядзім, хто ў нас болей свабодная краіна: Беларусь ці
Што ж, зрынуты кіраўнік аўтарытарнага рэжыму сапраўды атрымаў тут шырокую трыбуну. Адрозна ад унутраных іншадумцаў. Памятаеце, Казуліну ў свой час закінулі і тое, што спрабаваў трапіць у замкнуты перад носам Нацыянальны
Бакіеў жа там 24 красавіка чакана аднекваўся ад карупцыі і адказнасці за кроў, вешаў гэта на апазіцыю: маўляў, збаялася сама выйсці на вуліцы, утаймаваць натоўп (хаця, як сведчаць іншыя крыніцы, акурат той натоўп яе і вызваліў з вязніц).
Не рызыкнуў ён і наўпрост абвінавачваць Расію, хаця кантэкст абмаляваў выразна: маўляў, Масква мела зуб за амерыканцаў на базе Манас. Плюс Пуцін на яго ціснуў, каб адрокся, а потым не стрымаў слова ў сэнсе бяспекі сваякоў і г.д.
Яшчэ адзін закід — бяздзейнасць АДКБ.
Разам з тым, Бакіеў трохі зняў напружанне, засведчыўшы, што вяртацца ў Кыргызстан прэзідэнтам не збіраецца. То бок ён зараз толькі сімвал, прылада. ПрычымНе без таго, спачуванне насамрэч шчырае. Але разам з тым тут пэўна ж прысутнічае разлік. Клопат пра калегу (якога, маўляў, вялікія дзяржавы аддалі на здзек), а яшчэ болей педаляванне гуманізму ў дачыненні да сям’і, малых дзетак, — гэта
добрая дымавая заслона. Яна ахутвае флёрам высакароднасці сапраўдныя матывы сваркі з расійскім кіраўніцтвам.Лукашэнка зразумеў, што ініцыяваная Крамлём прагматызацыя дачыненняў — незваротная. Братніх цэнаў на энерганосьбіты так ці іначай не будзе. А вось пакласці свінню пад выбары якраз могуць. Трэба ашчаціньвацца, акопвацца.
Але наўпрост сказаць: няма зніжак, дык бачылі мы ў труне ўсе вашы саюзы! — гэта выглядала б занадта цынічна. А тут — наадварот: усе наўкол па вушы ў цынізме, і толькі беларускі правадыр — ва ўсім белым. Працягнуў руку дапамогі
Пры гэтым
застаецца пляцоўка для торгу з той самай Масквой. Яна ж не хоча, каб ляснуліся АДКБ ды Мытны звяз. А раз так — давайце дамаўляцца. Як і з тым уранам.У Крамлі злуюцца, канечне, але разам з тым і чухаюць рэпу. Лукашэнка гуляе на абвастрэнне, бо няма выйсця.
Аляксандр КЛАСКОЎСКІ