Лукашэнка і БПЦ: сімфонія з лейтматывам моцнай рукі
Большасць рэсурсаў працытавалі дзяжурныя пасажы дзяржаўнага кіраўніка, кшталту: «У дзяржавы і царквы — агульныя задачы: клопат аб шчасці народа, яго маральным здароўі, захаванні спакою і стабільнасці ў нашым беларускім доме»».
Болей каларытна — спічрайтэры пашчыравалі — прагучала вось гэта: «Паміж свецкай і духоўнай уладай у Беларусі ўстанавіліся сугучныя адносіны, якія ў праваслаўі прынята называць сімфоніяй».
Аднак самае красамоўнае выказванне прывёў канал АНТ. Паводле яго,
Лукашэнка на сінодзе адзначыў, што «зарукай упэўненасці і веры беларусаў ёсць моцная ўлада, а яе галоўным хаўруснікам ды памочнікам у вырашэнні як духоўных, так і палітычных пытанняў заўжды была і застаецца праваслаўная царква».Вось так, без эківокаў.
Зрэшты, сапраўды — была і застаецца. Хаця па ідэі царква мусіць быць
Да касцёла у Лукашэнкі трохі іншае стаўленне не толькі таму, што ён з усходу Беларусі. І не толькі таму, што католікаў у нас меней (хаця арыфметычны чыннік гэты палітык заўжды бярэ пад увагу — таму, напрыклад, не прамаўляе
Проста
каталіцызм з гледзішча высокага начальства не так заточаны пад самадзяржаўны лад. Звыш таго, саўковую вертыкаль заўжды адпуджваў заходніцкі каларыт. Аб пратэстантызме і казаць няма чаго: зусім іншая філасофія, іншы дух.Увогуле, міжканфесійны мір у нашай краіне — не столькі заслуга ўладаў, якія паводзяць сябе ў рэлігійных пытаннях даволі дубова, колькі вытворная гістарычнай талерантнасці.
І потым, кладучы руку на сэрца, крытычная маса беларусаў не тое што не верыць фанатычна, а ўвогуле
Ну і, канечне,
ад суперальянсу з праваслаўем (падмурак, памятаеце, быў закладзены адмысловым пагадненнем) Лукашэнку ўтрымаў правал «братняга яднання» з Расіяй.Зараз БПЦ наканавана пакрысе беларусізавацца. Ужо і цяперашняя яе вярхоўка не надта хоча выглядаць маскоўскім філіялам. Новыя ж генерацыі святароў пэўна будуць мацней прасякацца нацыянальным духам.
Аляксандр КЛАСКОЎСКІ