Сам па сабе

Источник материала:  
01.04.2014 — ЧП

Пажар на фабрыцы па вытворчасці матрацаў у Гродзенскім раёне мог пачацца з-за самаўзгарання прадукцыі.

— Найбольш верагоднай прычынай з’яўляецца самаўзгаранне прадукцыі, — адзначылі ва Упраўленні Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці. — Разам з тым канчатковыя высновы будуць зроблены па завяршэнні праверкі.

Нагадаем, што пажар у цэху прадпрыемства ў Новай Гожы адбыўся на мінулым тыдні. Агнём знішчана абсталяванне па вытворчасці матрацаў, а таксама прадукцыя фабрыкі. Сур’ёзна пацярпелі два чалавекі — намеснік кіраўніка прадпрыемства і рабочы. Яны атрымалі апёкі цела і рук, атруціліся прадуктамі гарэння. Зараз стан здароўя рабочага ацэньваецца як здавальняючы, а кіраўніка — па-ранейшаму цяжкі.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика