Пешаходы! Абараніце сябе і іншых ад смерці на дарозе
25.10.2013
—
ЧП
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці падчас правядзення спецыяльнага мерапрыемства “Пешаход!” ад 21 да 30 кастрычніка праводзіць прафілактычную акцыю “Стань заўважней у цемры!”
Шаноўныя грамадзяне! Абазначце сябе святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак.
Калі заўважыце на праезнай частцы ці каля яе нецвярозых пешаходаў, паведамляйце па тэлефоне: 8(0176) 77-16-56 ці GSM 102.
Ваш званок дапаможа выратаваць жыццё!
Сяргей БАРТОШ, дзяржаўтаінспектар Маладзечанскай ДАІ.
Фота c.a.d-cd.net