Рыхтуйце машыны да зімы
25.10.2013
—
ЧП

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці 25 кастрычніка правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Рыхтуем транспарт да зімы!” (падрыхтоўка аўтамабіляў да эксплуатацыі ў зімні перыяд).
ДАІ нагадвае кіроўцам, што:
− летняя гума пры мінусавой тэмпературы неэфектыўная
− памятайце, што ў галалёд тармазны шлях павялічваецца ў некалькі разоў
− перыядычна правярайце спраўнасць тармазной сістэмы, рулявога кіравання і сістэмы ахалоджвання рухавіка
− зношаны пратэктар шын пакідае вам мала шанцаў на зімняй дарозе
− выбірайце карэктную хуткасць руху і правільную дыстанцыю.
Сяргей БАРТОШ, дзяржаўтаінспектар Маладзечанскай ДАІ.
Фота 1366x768.net