Агрэгат па перапрацоўцы драўніны астравецкай кацельні тушыў трактарыст
12.08.2013
—
ЧП
Пажар адбыўся ў пятніцу, 9 жніўня, каля 19.30.
Калі пачалося ўзгаранне, трактарыст якраз быў побач. Ён схапіў вогнетушыцель і, пакуль не прыехалі выратавальнікі, сам спрабаваў патушыць пажар.
Агонь знішчыў электраабсталяванне, рамяні і электрапрыборы.
Ад пажару ніхто не пацярпеў.
Пра здарэнне расказаў інспектар групы прапаганды і навучання Астравецкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Шыць.
Настасся РОЎДА.
Фота fotokonkurs.ru