Астраўчанін абліўся бензінам і падпаліў сябе
12.08.2013
—
ЧП

Спроба самазабойства адбылася ў Астраўцы ў суботу, 10 жніўня, каля 18.30.
МНС выклікаў сусед, які заўважыў, што з кватэры побач ідзе дым. Калі прыехалі выратавальнікі, 33-гадовага мужчыну ўжо патушылі. Хто і як, пакуль высвятляецца.
У пацярпелага апёкі 40 працэнтаў цела. Ён знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы.
Мужчына нідзе не працуе і, па словах суседзяў, злоўжывае алкаголем разам з бацькам і братам. Дарэчы, жывуць яны ўтраіх у адной кватэры, дзе і адбылося здарэнне.
Пра выпадак расказаў інспектар групы прапаганды і навучання Астравецкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Шыць.
Настасся РОЎДА.
Фота ru.faktxeber.com