Вартаўніца вілейскага хлебазавода выратавала жылы дом
01.07.2013
—
ЧП
У доме па вуліцы Інтэрнацыянальнай каля паловы другой ночы пачаўся пажар.
МНС выклікала вартаўніца вілейскага хлебазавода. Жанчына якраз рабіла абход і ўбачыла дым, што ішоў з-пад даху дома, які стаіць насупраць праз дарогу.
Калі прыехалі выратавальнікі, трэцяя частка даху ўжо палыхала.
У час пажару ў доме нікога не было. Гаспадыня, пажылая жанчына, другі тыдзень ляжала ў раённай бальніцы.
У доме часам бывалі яе дзеці, для якіх ён служыць лецішчам.
Папярэдняя прычына здарэння – парушэнне эксплуатацыі электрапрыбораў: зламаны халадзільнік старога ўзору быў уключаны ў сетку.
Пра гэта расказаў інспектар інспекцыі дзяржпажнагляду Дзмітры Клешаняк.
Настасся РОЎДА.
Фота 112.by