У Ашмянскай школе здарыўся пажар. Дзеці засталіся без дэкарацый і сцэны (+відэа)
01.07.2013
—
ЧП
У пятніцу, 28 чэрвеня, у Ашмянскай школе здарыўся пажар.
У школе знаходзілася 16 чалавек. Ніхто не пацярпеў. Усе яны самастойна выйшлі са школы да прыезду выратавальнікаў.
Пажар узнік у гаспадарчым памяшканні актавай залы. Агонь пашкодзіў сцэну, дэкарацыю, столь і парты.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаюцца дзве асноўныя версіі ўзнікнення пажару: парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў (праводзіліся дахавыя работы з прымяненнем адкрытага агню) і кароткае замыканне электрычнай праводкі.